На каліфарнійскі бераг выкінула неапазнанага смаўжа ФОТА
Жыхар Каліфорніі, шпацыруючы па пляжы, сфатаграфаваў дзіўную слізкую істоту, якая ляжала на пяску і, мяркуючы па ўсім, была даўно не жывая. Live Science таксама зацікавілася дзіўнай істотай і паспяшалася даведацца пра яго ў спецыяліста — марскога біёлага Грэга Рауза, прафесара Інстытута акіянаграфіі ў Сан-Дыега.
Цяжка вызначыць, якім цела істоты было пры жыцці. Аднак біёлаг распазнаў у ім чорнага марскога зайца (Aplysia vaccaria), які даволі распаўсюджаны на каліфарнійскім ўзбярэжжы.
Некаторыя біёлагі з Раузам не згодныя і схіляюцца да версіі, што на бераг выкінула іншага марскога смаўжа — Pleurobranchaea californica.
Якім бы ні быў праўдзівы адказ, спецыялісты сыходзяцца ў адным: круглыя ўтварэнні на целе істоты — кішка, якая раздулася пасля гібелі гэтага арганізму. На жаль, каліфарніец не сфатаграфаваў істоту побач з якім-небудзь аб'ектам для параўнання памераў (на фота яна здаецца гіганцкай), таму біёлагам было няпроста вызначыць, што гэта за жывёла.