БЕЛ Ł РУС

Іспанская паліцыя арыштавала віцэ-прэзідэнта УЕФА

18.07.2017 / 22:40

nn.by

Іспанская паліцыя арыштавала прэзідэнта Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі і віцэ-прэзідэнта УЕФА Анхеля Марыю Вільяра, які падазраецца ў карупцыі, падробцы дакументаў і растраце, паведамляе Радыё Польшча.

Адначасова ў мадрыдскім офісе Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі прайшлі ператрусы і былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку сын Анхеля Вільяра.

У лістападзе 2015 года камітэт па этыцы ФІФА вынес Анхелю Марыі Вільяру папярэджанне і прызначыў штраф у памеры 25 тыс. швейцарскіх франкаў за адмову ад супрацоўніцтва са следствам па справе аб выбары Расіі і Катара ў якасці краін-арганізатараў чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула