БЕЛ Ł РУС

Частку праспекта Незалежнасці перакрыюць раніцай 20 ліпеня

19.07.2017 / 21:31

Nashaniva.com

Участак дарогі па пр. Незалежнасці ад вул. Я. Купалы да вуліцы Казлова будзе перакрыты 20 ліпеня з 4.00 да 6.00 у сувязі з падрыхтоўкай да святочных мерапрыемстваў, прымеркаваным да прафесійнага свята — Дня пажарнай службы Беларусі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У згаданы прамежак часу будзе арганізаваная трэніроўка параду работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і калоны пажарнай тэхнікі.

Як паведамлялася, парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС адбудзецца на пр. Незалежнасці ў Мінску 22 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула