БЕЛ Ł РУС

Расійскі студэнт самастойна імплантаваў сабе пад скуру чып

21.07.2017 / 10:22

Nashaniva.com

Студэнт Цюменскага каледжа Канстанцін першым у рэгіёне добраахвотна чыпаваў сябе — самастойна, выкарыстоўваючы ін'ектар, увёў пад скуру на «скрыжаванні» вялікага і ўказальнага пальцаў маленькую біясумяшчальную шкляную капсулу з мікрасхемай, паведамляе «Расійская газета».

Ілюстрацыйнае фота. Так выглядае ўжыўлены пад скуру чып (невялікі бугарок)

Для пачатку малады чалавек наладзіў уласны смартфон на блакаванне і разблакоўку узмахам рукі. У далейшым ён такім жа чынам хоча аплачваць праезд у аўтобусе, праходзіць праз турнікеты і дзверы, абсталяваныя кодавымі замкамі.

Ілюстрацыйнае фота. Падобны да гэтага чып імплантаваў сабе Канстанцін

Учынак будучага тэхніка-праграміста выклікаў кантрасныя водгукі ў інтэрнэт-асяроддзі — ад здзіўлення і кпінаў да ўхвалення і зайздрасці. Апытанне на адным з папулярных федэральных сайтаў паказала: 44% рэспандэнтаў не супраць прайсці па шляху Косці. Такіх, як ён, у Расіі вельмі мала, але піянеры чыпізацыі даводзяць: яна зручная і непазбежная, як і камп'ютарызацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула