БЕЛ Ł РУС

Камісія па УДВ пагадзілася вызваліць вядомага спартсмена і акцёра О. Джэй Сімпсана

21.07.2017 / 07:28

Nashaniva.com

Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні пагадзілася вызваліць амерыканскага спартсмена і акцёра О. Джэй Сімпсана, які быў асуджаны за ўзброенае рабаванне ў 2008 годзе.

LA Times

Сімпсан выйдзе на волю ў кастрычніку 2017 года, адбыўшы мінімальны належны тэрмін у дзевяць гадоў.

Папулярны амерыканскі спартсмен і акцёр О. Джэй Сімпсан у сярэдзіне 1990-х абвінавачваўся ў забойстве сваёй былой жонкі Ніколь Браўн Сімпсан і яе сябра Рона Голдмана. Прысяжныя прызналі яго невінаватым, але пазней яго абавязалі выплаціць 33,5 мільёна даляраў сваякам загінулых, якія падалі да яго грамадзянскі пазоў.

Працэс над Сімпсанам стаў адным з самых вядомых судоў у гісторыі ЗША

У далейшым О. Джэй Сімпсан некалькі разоў арыштоўвалі за дробныя злачынствы. У 2008 годзе Сімпсана прысудзілі да тэрміна ад дзевяці да 33 гадоў за выкраданне спартыўных сувеніраў, якія, як ён сцвярджаў, былі скрадзеныя ў яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула