БЕЛ Ł РУС

Маск: ва ўрадзе ўхвалілі праект Hyperloop паміж Нью-Ёркам і Вашынгтонам. Цягнік будзе ехаць менш за паўгадзіны

21.07.2017 / 07:34

Аўтар канцэпцыі хуткаснай транспартнай сістэмы Hyperloop, заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск паведаміў, што ва ўрадзе ЗША далі «вусную згоду» на будаўніцтва сістэмы па маршруце Нью-Ёрк — Філадэльфія — Балтымор — Вашынгтон.

Па словах Маска, цягнікі будуць пераадольваць гэта адлегласць (больш за 360 кіламетраў) па падземных тунэлях за 29 хвілін. Хуткасны цягнік кампаніі Amtrack пераадольвае гэтую адлегласць амаль за тры гадзіны, а самалёт — за гадзіну і 15 хвілін, адзначае The New York Times.

Праектам будзе займацца яго кампанія The Boring Company, якая займаецца будаўніцтвам тунэляў для вырашэння праблемы затораў.

Ці будзе гэта, згодна з праектам, пасажырская або грузавая сістэма, не ўдакладняецца. Ніякіх падрабязнасцей праекта, у тым ліку яго магчымых тэрмінаў і кошту, прадпрымальнік не прывёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула