БЕЛ Ł РУС

Беларускія чыноўнікі прыляцелі ў Кіеў звычайным рэйсам «Белавія», Лукашэнка — асобна ФОТЫ

21.07.2017 / 07:58

Увечары 20 ліпеня ў Кіеў прыбыў кіраўнік Беларусі і афіцыйная беларуская дэлегацыя. Самалёт прэзідэнта прызямліўся ў аэрапорце «Барыспаль». Рэгулярны рэйс «Белавія», на якім ляцелі беларускія чыноўнікі — у аэрапорце «Кіеў» у Жулянах.

Па трапе Boeing 737 авіякампаніі «Белавія» спускаюцца віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. Як мяркуецца, чыноўнікі ляцелі бізнэс-класам. Фота: прэс-служба аэрапорта «Кіеў»

На пярэднім плане: злева міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк, справа - міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Ззаду - міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Фота: прэс-служба аэрапорта «Кіеў»

На гэтым здымку, другі злева - меркавана, першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі. Фота: прэс-служба аэрапорта «Кіеў»

Уладзімір Сямашка гутарыць з украінскімі чыноўнікамі. Фота: прэс-служба аэрапорта «Кіеў»

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну ўвечары 20 ліпеня. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Барыспаль, паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула