БЕЛ Ł РУС

У Расіі ўзмацнілі адказнасць для стваральнікаў «груп смерці». За гэта пагражае да 15 гадоў

21.07.2017 / 10:53

Nashaniva.com

Дзяржаўная дума Расіі прыняла ў трэцім чытанні закон аб узмацненні крымінальнай адказнасці за схіленне да самагубства. За дакумент прагаласавалі 420 дэпутатаў, супраць не выступіў ніхто, адзін устрымаўся.

Закон быў прыняты ў трох чытаннях за пяць дзён, яго ўнеслі толькі 17 ліпеня. Ён мяняе артыкула 110.1 і 110.2 КК (скланенне да самагубства і арганізацыя скланення да самагубства).

За стварэнне «груп смерці» у інтэрнэце максімальнае пакаранне ўзмацнілі з 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Такі ж максімальны тэрмін будзе прадугледжаны за схіленне да самагубства, якое прывяло да смерці двух і больш чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула