БЕЛ Ł РУС

18-гадовы кіроўца ўчыніў сур’ёзную аварыю: правы ён атрымаў 9 дзён таму ФОТА

21.07.2017 / 13:38

УШ

Пад Віцебскам малады кіроўца легкавіка сутыкнуўся з аўтапоездам, у выніку ДТЗ траўмаваныя тры чалавекі.

Аварыя здарылася 20 ліпеня каля 16 гадзін на першым кіламетры аўтадарогі Р49 (паўднёва-заходні абыход Віцебска). 18-гадовы кіроўца аўтамабіля «Форд» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтапоездам (грузавы аўтамабіль «Сканія» з паўпрычэпам), якім кіраваў мужчына 1968 года нараджэння.

У выніку ДТЗ траўмаваныя кіроўца і два пасажыры легкавіка. Усе трое — жыхары Полацка. Як высветлілася, кіроўца «Форда» атрымаў пасведчанне кіроўцы за 9 дзён да аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула