БЕЛ Ł РУС

У Кіеве перад Лукашэнкам з крыкамі «Жыве Беларусь!» выскачыла аголеная актывістка ФОТА, ВІДЭА

21.07.2017 / 18:59

Nashaniva.com

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве актывістка топлес з надпісам «Жыве Беларусь» выбегла перад тэлекамерамі. Яна гукала «Жыве Беларусь!». Гэтыя ж словы былі напісаныя на грудзях.

Інцыдэнт здарыўся падчас падпісання дакументаў міністрамі культуры дзвюх краін, а Лукашэнка і Парашэнка стаялі за спінамі міністраў. Дзяўчыну затрымалі на працягу некалькіх секунд і сілай вывелі з залы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка ёсць актывісткай руху Femen, а ў залу трапіла як прадстаўніца прэсы.

А гэта рэакцыя Лукашэнкі і Парашэнкі на інцыдэнт

Чытайце таксама: Што за дзяўчына агалілася перад Лукашэнкам і Парашэнкам — шмат ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула