БЕЛ Ł РУС

МЗС Нямеччыны прыгразіў Расіі ўскладненнем адносін з-за паставак турбін Siemens у Крым

23.07.2017 / 10:35

Nashaniva.com

Прадстаўнік МЗС Германіі заявіў, што з-за паставак газавых турбін Siemens у Крым адносіны паміж ФРГ і Расіяй могуць ускладніцца. Пра гэта ён заявіў газеце Bild am Sonntag. Выданне не называе імя свайго суразмоўцы.

Расійскае прадпрыемства замовіла ў Siemens чатыры газавыя турбіны, каб паставіць іх на электрастанцыю ў Тамані. Пасля высветлілася, што ўсе турбіны апынуліся ў Крыме, куды заходнія кампаніі не могуць адпраўляць абсталяванне з-за санкцый. Siemens падаў у суд на расейскіх партнёраў з-за гэтага падману.

Па дадзеных нямецкага выдання WirtschaftsWoche, Уладзімір Пуцін асабіста гарантаваў немцам, што турбіны не апынуцца ў Крыме.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула