БЕЛ Ł РУС

Жыхар Наваполацка перадаў у музей бронзавую сякеру, якой 4000 гадоў ФОТАФАКТ

23.07.2017 / 18:01

Бронзавая сякера з закраінамі папоўніць экспазіцыю раздзела эпохі бронзы ў Краязнаўчым музеі Полацка.

Знаходку аддаў у музей жыхар Наваполацка Міхаіл Варанько. Сякера датуецца ІІ — пачаткам І тысячагоддзя да нашай эры, паведамляе сайт музея. У экспазіцыі ён стане першым металічным экспанатам, якія адносяцца да бронзавага веку.

Гэты артэфакт адносіцца да вырабаў ранняга этапа развіцця чалавечых супольнасцяў эпохі бронзы на тэрыторыі Беларусі, мяркуюць навукоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула