БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына напаў у ліфце на 12-гадовую дзяўчынку

25.07.2017 / 13:23

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб разбойным нападзе (ч. 2 арт. 207 КК Беларусь) у дачыненні да 28-гадовага мужчыны.

«Следства высветліла, што каля 12.00 24 ліпеня ў пад'езд жылога дома зайшла 12-гадовая дзяўчынка і выклікала ліфт. За ёй у ліфт зайшоў мужчына, дзе гвалтоўна завалодаў яе мабільным тэлефонам і ўцёк. Дзяўчынку на лесвічным пралёце выявілі бацькі. Дзіця было шпіталізаванае. Аказваецца кваліфікаваная дапамога, яе жыццю нічога не пагражае, — удакладніла Юлія Ганчарова.

Быў знойдзены сведка, які бачыў падобнага па прыкметах мужчыну і арыенціровачна паказаў яго шлях. «Акрамя таго, службова-вышуковы сабака ўзяў след з кабіны ліфта і прывёў праваахоўнікаў да дапаможных памяшканняў ЖЭСа, дзе падазраваны і быў знойдзены. Аж да моманту затрымання ён спрабаваў схаваць сляды злачынства.

Паводле папярэдняй інфармацыі, раней неаднаразова судзімы мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, ступень цяжкасці якога ў дадзены момант высвятляецца. Выкрадзены ў дзяўчынкі тэлефон быў канфіскаваны ў затрыманага», — распавяла афіцыйны прадстаўнік.

Следчыя будуць хадайнічаць перад пракурорам аб заключэнні падазраванага пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула