БЕЛ Ł РУС

Фэстываль на вадзе

27.08.2008 / 10:47

У Вэнэцыі адкрываецца 65‑ты Міжнародны кінафорум.

Сусьветнай прэм’ерай братоў Коэнаў «Спаліць пасьля прачытаньня» адкрываецца сёньня ў Вэнэцыі 65‑ты Міжнародны кінафэстываль.

Разам з аўтарамі карціны на выспу Лідо прыехалі і выканаўцы галоўных роляў: Джордж Клуні, Брэд Піт і Цільда Суінтан.

Да Вэнэцыянскага фэстывалю прыкута ўвага ня толькі рэжысёраў Галівуду, але й вядомых рэжысёраў Азіі. Тры японскія фільмы прадстаўленыя на конкурс — апошнія карціны Такешы Кітана і Хаяо Міязакі.

Крытыкі не выключаюць, што чацьверты раз запар Залаты Леў можа зьехаць у Азію.

Сустракаюць гасьцей мастацкі кіраўнік найстарэйшага кінафоруму Марка Мюлер, чалец журы Валерыя Галіна і вядучая цырымоніі адкрыцьця расейская акторка Ксенія Рапапорт.

Сусьветныя знакамітасьці прыбываюць на кацерах. Прыкладам, зь дзецьмі прыехаў Брэд Піт.

Усяго ў конкурснай праграме — 21 фільм. Італія будзе змагацца за галоўны прыз, прадставіўшы 4 карціны.

Завершыцца кінафэстываль 6 верасьня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула