БЕЛ Ł РУС

У «Тэлеграме» з'явілася магчымасць дасылаць фота і відэа, якія потым знікаюць 

25.07.2017 / 14:53

Nashaniva.com

Карыстальнікі Telegram змогуць адпраўляць знікаючыя фота і відэа ў чаты, паведамляецца ў блогу кампаніі.

Каб медыяфайлы аўтаматычна выдаліць, трэба ўсталяваць таймер, націснуўшы на значок з выявай гадзінніка пры выбары малюнка або відэа для адпраўкі. Калі суразмоўца захоча зрабіць скрыншот файла, карыстачу прыйдзе пра гэта паведамленне.

У месенджара таксама існуе функцыя «сакрэтны чат», дзе паведамленні выдаляюцца і не застаюцца ў воблаку праграмы пасля размовы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула