БЕЛ Ł РУС

Беларуская біятланістка Дар'я Блашко можа пачаць выступаць за Украіну

25.07.2017 / 20:59

Nashaniva.com

Як стала вядома Tribuna.com беларуская біятланістка Дар'я Блашко можа змяніць спартыўнае грамадзянства. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адразу дзве крыніцы.

Зрэшты, гэтае пытанне яшчэ не вырашанае канчаткова.

21-гадовая ўраджэнка Наваполацка з'яўляецца двухразовай чэмпіёнкай свету сярод юніёраў і ўладальніцай юніёрскага Кубка IBU. Таксама Блашко выступае за зборную Беларусі на этапах Кубка свету.

У прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона заявілі, што не валодаюць такой інфармацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула