Пуцін падпісаў пратакол аб размяшчэнні ў Сірыі расійскай авіяцыі на 49 гадоў
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў федэральны закон аб ратыфікацыі пратакола да пагаднення аб размяшчэнні авіяцыйнай групы ўзброеных сіл Расіі на тэрыторыі Сірыі.
Як паведамляе ТАСС, пратакол, у прыватнасці, сведчыць, што для размяшчэння авіягрупы Сірыя перадае Расіі ў бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак аэрадрома Хмеймім з аб'ектамі нерухомасці.
У дакуменце адзначаецца, што ён скіраваны на «ўсталяванне міжнародна-прававых асноў, якія рэгулююць умовы знаходжання расійскай авіягрупы ў САР, а таксама на ўмацаванне абараназдольнасці РФ і Сірыі».
Палажэннямі пратакола усталёўваецца, што пагадненне дзейнічае на працягу 49 гадоў i аўтаматычна працягваецца на наступныя 25-гадовыя перыяды.