БЕЛ Ł РУС

Microsoft заплаціць да $250 000 за знаходжанне памылак у сваіх прадуктах

27.07.2017 / 15:08

Ілья Параскевіч

Microsoft запусціла новы праект Windows Bounty Program, прызначаны для выяўлення уразлівасцяў у Windows 10. Максімальную суму кампанія заплаціць за выяўленне памылак у сістэме віртуалізацыі Hyper-V.

.

Адзначаецца, што, калі супрацоўнік Microsoft раней выявіць ўразлівасць, кампанія ўсё адно выплаціць узнагароджанне чалавеку, які апісаў праблему другім, але не больш за 10% ад сумы ўзнагароджання, гэта значыць, максімум $25 тысяч.

Microsoft ужо і раней праводзіла падобную праграму. Тады карыстальнікам плацілі да $100 тысяч за знаходжанне ўразлівасцяў у Windows 8.1.

Варта заўважыць, што буйныя кампаніі, такія як Apple або Facebook, таксама нярэдка плацяць карыстальнікам за знаходжанне памылак у сваіх прадуктах. Бо чым больш карыстальнікаў шукаюць памылкі, тым больш хібаў будзе знойдзена і выпраўлена, і тым лепш будзе працаваць сістэма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула