БЕЛ Ł РУС

«Мы разьлічваем на Беларусь»

27.08.2008 / 16:40

Nashaniva.com

Пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што Беларусі б варта прызнаць Асецію і Абхазію.

Пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў на прэс‑канфэрэнцыі 27 жніўня ў Менску заявіў, што Расея разьлічвае на прызнаньне сувэрэнітэту Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з боку Беларусі.

«Гэта сувэрэннае права Беларусі — прызнаваць ці не прызнаваць незалежнасьць, але мы ў гэтым прызнаньні разьлічваем на Беларусь, як на аднаго з самых блізкіх саюзьнікаў».

Пры гэтым ён ня выключыў магчымасьці уступленьня ў будучыні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў саюз Беларусі і Расеі ды СНГ.

«Але для ўступленьня ў саюзную дзяржаву трэба, як мінімум, прызнаньне Беларусьсю іх незалежнасьці, для ўступленьня ў СНД — прызнаньне ўсімі краінамі — удзельніцамі СНД, — зазначыў Сурыкаў. — Мы не выключаем магчымага разьвіцьця па такім напрамку», цытуе словы расейскага пасланьніка БелаПАН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула