БЕЛ Ł РУС

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу на чэмпіянаце свету па плаванні

27.07.2017 / 21:00

Nashaniva.com

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў Будапешце. Гэта першая ўзнагарода беларусаў на сусветным першынстве ў Венгрыі, паведамляе БЕЛТА.

У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне Герасіменя фінішавала трэцяй з вынікам 27,23 сек. Золата ў гэтай дысцыпліне ў бразільянкі Эцьен Медэйрас (27,14 сек.), срэбра ўзяла кітайская спартсменка Юань Хуэй Фу (27,15 сек.).

Спаборніцтвы ў венгерскай сталіцы будуць доўжыцца да 30 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула