БЕЛ Ł РУС

«Амкадор-Маш» атрымае кітайскі крэдыт на $ 192,7 млн на будаўніцтва завода

28.07.2017 / 22:50

Nashaniva.com

ААТ «Амкадор-Маш» атрымае льготны кітайскі крэдыт у памеры $ 192,7 млн на будаўніцтва завода па вытворчасці спецыяльных машын у пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна. Адпаведнае пагадненне заключана паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства фінансаў і Экспартна-імпартным банкам Кітая 15 мая 2017 года.

ААТ «АСБ Беларусбанк» вызначаны банкам - агентам па абслугоўванні гэтага крэдыту. Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць разлікі па крэдыту за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на бягучы і наступныя фінансавыя гады на абслугоўванне і пагашэнне замежнай дзяржаўнай пазыкі, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула