БЕЛ Ł РУС

Анархісты спалілі білборд з сацыяльнай рэкламай у Івацэвічах

2.08.2017 / 08:32

nn.by

У Івацэвічах група анархістаў спаліла рэкламны білборд.

Пра гэта паведамляецца ў лісце, разасланым у СМІ.

На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні».

«На самай справе закон — гэта інструмент улады для падаўлення народа, — гаворыцца ў рассылцы. — Калі дзяржаве трэба, […] лёгка парушаюць законы: збіваюць […] беларусаў, а незадаволеных адпраўляюць у турмы».

Шматлікія анархісты прайшлі праз турмы за ўдзел у падобных акцыях пратэсту, якія дзяржава разглядае як злоснае хуліганства і псаванне маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула