БЕЛ Ł РУС

Пад Маладзечнам задушылі школьніцу, падазраваны — 24-гадовы мінчук ВІДЭА

2.08.2017 / 12:16

УШ

Спачатку лічылася, што дзяўчынка знікла. Але праз некалькі дзён знайшлі яе цела.

Знікла 14-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна 29 ліпеня. Некалькі дзён пошукаў нічога не далі.

«Але 1 жніўня цела дзяўчынкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў лесе нездалёк ад месца жыхарства», — паведамляюць следчыя.

Следчыя праводзяць агляд месца, дзе знайшлі цела. Відэа — Следчы камітэт

Паводле папярэдніх дадзеных, дзяўчынку задушылі.

Заведзеная крымінальная справа. Затрыманы падазраваны — 24-гадовы мінчук. Яму пагражае расстрэл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула