БЕЛ Ł РУС

Колькасць сляпых у свеце можа павялічыцца ўтрая да 2050 года

3.08.2017 / 14:4

Колькасць сляпых людзей у свеце да 2050 года павялічыцца ўтрая, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у медыцынскім часопісе Lancet Global Health.

На думку навукоўцаў, да 2050 года колькасць сляпых можа павялічыцца з 36 мільёнаў да 115 мільёнаў чалавек. Прычынай гэтага з'яўляецца рост колькасці старых людзей.

«У 2015 годзе ў свеце з 7,33 мільярда чалавек 36 мільёнаў былі сляпымі… Рост і змены ва ўзроставай структуры насельніцтва свету прыводзіць да значнага павелічэння колькасці людзей са слепатой і парушэннем зроку. Напрыклад, колькасць сляпых да 2020 года павялічыцца да 38,5 мільёна чалавек, да 2050 года гэтая лічба вырасце да 115 мільёнаў», — гаворыцца ў справаздачы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула