БЕЛ Ł РУС

У Вільні адкрываецца паркоўка Park & Ride: пакінуўшы там машыну за 2 еўра, да канца дня можна ездзіць грамадскім транспартам бясплатна

3.08.2017 / 17:8

nn.by

У Вільні 31 ліпеня адкрываецца першая паркоўка Park & Ride («Паркуйся і едзь»), на якой кіроўцы могуць пакінуць аўтамабіль і перасесці на грамадскі транспарт. Такая сістэма паркоўкі ўжо набыла папулярнасць у Еўропе, піша Delfi.

Delfi

Паркоўка адкрываецца на вул. Укмяргес, ля ГЦ Senukai. У Вільні з'явяцца яшчэ дзве такія паркоўкі — на Жвярынасе, на вул. Селю ля тралейбуснага кальца і ля арэны Siemens.

Прадстаўнікі кампаніі Susisiekimo paslaugos раней казалі, што кіроўцы, пакінуўшы аўтамабілі на гэтых паркоўках за 2 еўра, змогуць да канца дня ездзіць грамадскім транспартам без дадатковай платы.

Дзеянне сістэмы плануюць ацаніць да канца кастрычніка 2017 года, пазней хочуць уладкаваць яшчэ 20 такіх парковак.

Сістэма Park & Ride дзейнічае амаль ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Талін, Варшаву і Рыгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула