БЕЛ Ł РУС

У працы Skype адбыўся маштабны збой КАРТА

3.08.2017 / 19:07

nn.by

Карыстальнікі Skype па ўсім свеце зноў сутыкнуліся са збоямі ў працы сэрвісу. Збой закрануў дзясяткі краін, сведчаць даныя сэрвісу Downdetector.

downdetector.co.uk

«Мы ведаем пра праблему, з-за якой карыстальнікі не могуць атрымліваць і прымаць паведамленні ў чатах. Інжынерная каманда ўжо займаецца гэтай справай», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Skype Heartbeat.

З праблемамі ў працы Skype сутыкнуліся карыстальнікі Беларусі, Украіны, Румыніі, Расіі, Балгарыі, Італіі, Францыі, Іспаніі, Чэхіі, Германіі і іншых краін. Многія карыстальнікі скардзяцца на тое, што ў іх не адпраўляюцца паведамленні альбо вельмі доўга ідуць да атрымальніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула