БЕЛ Ł РУС

Нэймар сышоў з «Барселоны» за рэкордныя для сусветнага футбола 222 мільёны еўра

4.08.2017 / 00:57

БЮ

Бразільскі футбаліст Нэймар перайшоў з «Барселоны» ў «Пары Сэн-Жэрмен» за 222 мільёны еўра.

Гэта рэкорд у гісторыі футбола — раней самым дарагім трансферам быў француз Поль Пагба, якога летась набыў «Манчэсцер Юнайтэд» за 105 мільёнаў еўра.

Нэймар падпісаў кантракт на 5 гадоў. Ён будзе зарабляць 30 мільёнаў еўра на год, апроч таго, атрымае падпісны бонус памерам ад 20 да 70 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула