БЕЛ Ł РУС

На ганак радзільні ў Слуцку падкінулі немаўля

4.08.2017 / 18:33

Nashaniva.com

Нованароджаную дзяўчынку падкінулі да Слуцкаму радзільні, паведамілі БЕЛТА ва УУС Мінаблвыканкама.

Работнікі слуцкай радзільні сёння каля 6.00 заўважылі на ганку прыёмнага аддзялення нованароджанага. Яны паведамілі пра гэта ў міліцыю. Праваахоўнікі высвятляюць, хто і навошта падкінуў дзіця. Хутчэй за ўсё, дзіця нарадзілася ў хатніх умовах.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынцы каля двух-трох сутак. Яна знаходзіцца пад наглядам медыкаў. На дадзены момант крымінальная справа па гэтым факце не распачатая. Праводзіцца праверка. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы па стане здароўя і наяўнасці цялесных пашкоджанняў у немаўляці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула