БЕЛ Ł РУС

У Італіі арыштавалі пажарных, якія падпальвалі лес дзеля прэмій

7.08.2017 / 19:29

Nashaniva.com

Паліцыя Італіі арыштавала 15 пажарных-добраахвотнікаў, якія ўчынялі лясныя пажары на Сіцыліі дзеля дадатковага заробку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пасля расследавання было выяўлена, што ў 2015 годзе група пажарных наўмысна ўчыняла падпалы ў ваколіцах горада Санта-Крочэ-Камерын. Пасля яны выязджалі на месца ўзгарання, пры гэтым за гадзіну працы ім належала 10 еўра.

Пажарныя трапіліся пасля таго, як іх начальства звярнула ўвагу на небывалую колькасць выклікаў у параўнанні з іншымі пажарнымі часткамі.

Пакуль не ўдакладняецца, якое пакаранне пагражае пажарным-падпальшчыкам. Яны змешчаныя пад варту і чакаюць рашэння суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула