БЕЛ Ł РУС

Каля Парыжа аўтамабіль пратараніў групу вайскоўцаў і з'ехаў

9.08.2017 / 10:38

Nashaniva.com

У прыгарадзе Парыжа Леваллуа-Пэры у групу ваенных урэзаўся аўтамабіль, пасля чаго кіроўца з'ехаў, паведамляе BFM TV.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў 8.15 па мясцовым часе. У выніку здарэння пацярпелі 6 чалавек, двое з якіх з сур'ёзнымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Вайскоўцы, у якіх урэзаўся аўтамабіль, ажыццяўлялі патруляванне прыгарада. Ідуць пошукі кіроўцы аўтамабіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула