БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску інвалід 2-й групы падчас прыступу ўпаў на газавую пліту

9.08.2017 / 11:48

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 жніўня. Ратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю мужчыны 1963 года нараджэння з апёкамі 1-3 ступені, паведамляе прэс-служба МНС.

У 22:30 пацярпелы, інвалід 2-й групы, падчас прыступу ўпаў на газавую пліту і атрымаў апёкі 15% цела. Ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы.

Кватэра і маёмасць агнём не пашкоджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула