БЕЛ Ł РУС

У мінскай Малінаўцы прарвала трубу. Гарачая вада біла з зямлі на балконы чацвёртага паверха ВІДЭА

9.08.2017 / 19:21

Nashaniva.com

У мінскім мікрараёне Малінаўка прарвало трубу, вада біла ў шматпавярховага дома, паведамляе БелТА. Відэаролік аварыі на трубаправодзе каля дома №131 па вул. Ясеніна апублікаваны ў інтэрнэце.

Здарэнне адбылося напярэдадні днём. На відэа відаць, як «гейзер» залівае балконы, сцены і вокны ў жылым доме.

Адзначаецца, што праблему ліквідавалі цягам больш за паўгадзіны. Расследаванне вызначыць вінаватых, жыхарам кампенсуюць шкоду.

Прарыў трубы цеплазабеспячэння адбыўся падчас правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак. Вада заліла дарогу каля дома, а камяні, якія выляталі пад напорам, пабілі вокны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула