БЕЛ Ł РУС

Следства назвала дзве асноўныя версіі гібелі двух падлеткаў пад Жодзінам

10.08.2017 / 08:59

Nashaniva.com

Паводле адной з версій, хлопцаў зачапіў цягнік, бо іх целы былі знойдзеныя каля чыгуначных шляхоў. Паводле другой — падлеткі самі заскочылі на цягнік, які рухаўся, але не змаглі ўтрымацца і ўпалі з яго. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1», піша Tut.by.

ДКСЭ

Як высветлілі эксперты, смерць маладых людзей наступіла ў выніку траўмаў галавы і цела. Варыянт прамога сутыкнення з цягніком следчыя выключаюць. Таксама цалкам выключаная версія гвалтоўнай смерці.

Нагадаем, 8 жніўня каля чыгуначных рэек пад Жодзінам былі знойдзены целы двух вучняў сярэдняй школы 16 і 17 гадоў, жыхароў Смалявіцкага раёна. Раніцай іх заўважыў адзін з супрацоўнікаў чыгункі.

Следства ўжо высветліла, што 7 жніўня непаўналетнія распівалі спіртное, а каля 10 гадзін вечара накіраваліся да чыгуначнай станцыі: на рэйках і ўжо каля чыгункі яны неаднаразова стэлефаноўваліся са знаёмымі.

Сем'і і самі загінулыя падлеткі характарызуюцца станоўча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула