БЕЛ Ł РУС

Маккейн выбраў жанчыну

29.08.2008 / 23:8

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн пойдзе на выбары з губэрнатарам Аляскі Сарай Пэйлін.

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн пойдзе на выбары з губэрнатарам Аляскі Сарай Пэйлін.

«Губэрнатар Пэйлін – жорсткі кіраўнік, якая прадэманстравала пад час сваёй працы, што яна гатова быць прэзыдэнтам», — заявіў перавыбарчы штаб Маккейна.

44-гадовая Пэйлін стала губэрнатарам Аляскі два гады таму. Яна на тры гады маладзейшая, чым Абама.

Гэтае прызначэньне стала для многіх нечаканасьцю.

Сара Пэйлін трымаецца кансэрватыўных поглядаў: яна выступае супраць абортаў і зьяўляецца чальцом Нацыянальнай стралковай асацыяцыі.

Пэйлін замужам, мае пяцёра дзяцей. Апошні нарадзіўся ў красавіку гэтага году, ён пакутуе на сіндром Даўна.

Яшчэ да нараджэньня дзіцяці Пэйлін ведала, пра тое, што ў яго будзе сіндром Даўна, аднак адмовілася ад аборту.

Да свайго губэрнатарства місіс Пэйлін была мэрам маленькага гарадка непадалёк ад Анкорыджу. Сама вырасла там, выбіралася там каралевай прыгажосьці і да гэтага часу жыве ў гэтым гарадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула