БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне два хлопчыкі атрымалі апёкі ў выніку ўзгарання пораху

11.08.2017 / 11:8

Nashaniva.com

Два браты, якія прыехалі да бабулі ў вёску Камсамольск, атрымалі сур'ёзныя апёкі. Паводле інфармацыі відавочцаў, у хляве загарэўся порах.

Здарэнне адбылося ўвечары 10 жніўня. Два браты 15 і 7 гадоў гулялі ў двары. У нейкі момант хлопчыкі зайшлі ў хлеў. Што яны там рабілі — пакуль невядома.

На дадзены момант дзеці з апёкамі 1-3 ступені 40% і 20% цела знаходзяцца ў бальніцы.

Вядома, што хлопчыкі прыехалі да бабулі з Рэчыцы. Сям'я, у якой яны выхоўваюцца, добрая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула