БЕЛ Ł РУС

Як гарыць БелАЗ — ВІДЭА

11.08.2017 / 11:27

УШ

асцярожна, нецэнзурная лаянка

Машына працавала ў Казахстане, на здабычы жалезнай руды. Загарэлася яна ў пачатку жніўня ў Качарскім кар’еры. Належаў грузавік Сакалоўска-Сарбайскаму горна-абагачальнаму вытворчаму аб'яднанню.

«Пры руху гружанага БелАЗ-75131 на гарызонце +172м у Качарскім кар'еры АТ «ССГПО» кіроўца пачуў хлапок у раёне задняга моста. Здзейсніўшы аварыйнае спыненне і агледзеўшы аўтамабіль, супрацоўнік выявіў узгаранне ў трубе задняга моста, пасля чаго прыступіў да ліквідацыі ачага ўзгарання. Кіроўца, які праязджаў побач, таксама спыніўся і паведаміў аб узгаранні брыгадзіру асноўнай вытворчасці па радыёсувязі, пасля чаго пачаў аказваць дапамогу ў тушэнні пажару», — паведамілі ў кампаніі казахскім СМІ.

Вось так выглядала новая машына

Відэа сумеснага «тушэння». Асцярожна, нецэнзурная лаянка!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула