БЕЛ Ł РУС

Выйшла новая серыя маек з патрыятычнымі прынтамі ФОТЫ

11.08.2017 / 14:53

nn.by

Калі камусьці ўжо прыеліся класічныя прынты з «Пагоняй», якія мы сто разоў бачылі, той хіба ацэніць з’яўленне новых карцінак.

Над канцэпцыяй прынтаў працавалі Зміцер Карабач і Павел Бераговіч. Зміцер кажа, цэлы год прайшоў з таго часу, як узнікла сама думка пра тое, што нядрэнна было б вырабіць цішоткі ў стылі «патрыятычнай эклектыкі».

Выява адбітка пальца, зробленага крывёю, з вершнікам у цэнтры сімвалізуе беларускае змаганне. Надпіс Primo Patria Belarus гаворыць сам за сябе: нішто, акрамя Беларусі. Ну а цішотка Pan Brat Sarmat — напамін пра веліч продкаў, якімі трэба ганарыцца. Дарэчы, менавіта гэты прынт найлепш разыходзіўся на сёлетнім З’ездзе беларусаў свету.

Вырабіла цішоткі «ЛСТР Адзенне». Набыць іх можна ў этнакрамах «Цудоўня» (Гародня) і «Рагна» (Мінск).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула