БЕЛ Ł РУС

Аварыя пад Брэстам: пацярпелі мама і двое дзяцей

11.08.2017 / 15:48

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 10 жніўня каля 12.40, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовая жыхарка Брэста, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген Пола», рухалася па дарозе «Брэст-Олтуш-мяжа Украіны» ў напрамку вёскі Олтуш. На 62-м кіламетры яна не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго перакулілася.

 

У выніку аварыі жанчына, а таксама яе 8 і 2-гадовыя сыны атрымалі траўмы. Наступствы аварыі маглі б быць больш трагічныя, калі б абодва хлопчыкі не знаходзіліся ў дзіцячых крэслах, а жанчына не была прышпіленая рамянём бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула