БЕЛ Ł РУС

Сёння — моцная спёка: у Мінску будзе да +33 градусаў

12.08.2017 / 08:40

Nashaniva.com

Сёння беларусаў чакае ці не самы гарачы дзень лета. У Мінску слупок тэрмометра дасягне 33 градусаў. Ужо а 8.30 раніцы было +23.

У пятніцу максімальная тэмпература, дарэчы, склала 30 градусаў. 

У Брэсце і Гомелі сёння таксама будзе да +33.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у нядзелю ў Мінску «пахаладае» да +24-26, а ў панядзелак будуць камфортныя +21—23 і невялікі дождж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула