БЕЛ Ł РУС

Вацлаў Гавал асудзіў дзеяньні Расеі ў Грузіі

1.09.2008 / 10:36

Былы прэзыдэнт Чэхіі назваў Маскву галоўным віноўнікам узброенага супрацьстаяньня. Аднак, ня выключыў, што і Грузія рабіла памылковыя крокі.

Вацлаў Гавал, былы прэзыдэнт Чэхіі, заклікаў Эўрасаюз выпрацаваць адзіную пазыцыю ў дачыненьні да расейска‑грузінскага канфлікту і асудзіць дзеяньні Расеі

Гавал назваў Маскву галоўным віноўнікам узброенага супрацьстаяньня. Аднак, ня выключыў, што і Грузія рабіла памылковыя крокі.
На думку былога прэзыдэнта Чэхіі, шэраг краін ЭС устрымліваецца ад адназначнага асуджэньня Расеі, паколькі залежаць ад паставак расейскіх энерганосьбітаў.

Сёньня ў Брусэлі мае адбыцца саміт краін ЭС, на якім будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Грузіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула