БЕЛ Ł РУС

Прэм'еры краін ЕАЭС падпісалі дакументы аб узаемным прызнанні правоў кіроўцы

14.08.2017 / 16:51

Nashaniva.com

Кіраўнікі ўрадаў краін - членаў ЕАЭС па выніках пасяджэння Еўразійскай міжурадавай рады падпісалі даручэнне, звязанае з узаемным прызнаннем нацыянальных і міжнародных вадзіцельскіх пасведчанняў, выдадзеных у адной дзяржаве ЕАЭС, для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі іншай краіны саюза, піша tut.by.

Нагадаем, у 2013 годзе ў Расіі быў прыняты закон, які забараніў прыцягваць у якасці кіроўцаў пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасці асоб, якія не маюць вадзіцельскіх пасведчанняў, выдадзеных у РФ. Уступілі ў дзеянне гэтыя нормы ад 1 чэрвеня 2017 года.

У сярэдзіне чэрвеня пытанне аб прызнанні беларускіх вадзіцельскіх правоў на тэрыторыі Расіі было ўрэгулявана рашэннем Саўміна саюзнай дзяржавы. Па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што беларускія правы кіроўцы змогуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі Расіі ад 1 ліпеня гэтага года.

Цяпер гэтае пытанне канчаткова зачынілі асобным пагадненнем, якое падпісалі кіраўнікі ўрадаў краін — членаў ЕАЭС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула