Жорсткае ДТЗ пад Баранавічамі: загінулі маці і дачка ФОТА
Аварыя адбылася вечарам 16 жніўня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, «Мазда 626» рухалася па аўтадарозе «Баранавічы — Дубова» у кірунку вёсцы Дубова.
Пры павароце налева кіроўца не прапусціла «Пежо», які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку машыны сутыкнуліся.
Загінулі дзве жанчыны, што былі ў «Маздзе»: 38-гадовая жыхарка Баранавіч, што была за стырном, і яе 59-гадовая маці.