На вуліцах Мадрыда з'явяцца «антытэрарыстычныя» вазоны
На асноўных пешаходных вуліцах Мадрыда паставяць вялікія кветкавыя вазоны. Яны стануць перашкодай для зламыснікаў, якія захочуць скіраваць аўто на натоўп пешаходаў, як гэта здарылася 17 жніўня ў Каталоніі.
Гіганцкія вазоны з'явяцца ў раёне злучэння вуліц Пресіадас і Мантэрэй з цэнтральнай плошчай іспанскай сталіцы Пуэрта-дэль-Соль.