БЕЛ Ł РУС

У Дзятлаўскім раёне пярун ударыў у спіртзавод

18.08.2017 / 18:29

Nashaniva.com

Падчас навальніцы ў Дзятлаўскім раёне 17 жніўня маланка ўдарыла ў будынак спіртасховішча ў вёсцы Парэчча, паведамляе прэс-служба МНС.

Маланка пашкодзіла шыферны дах на плошчы 375 квадратных метраў і верхнюю частку фасада лікёра-гарэлачнага завода.

Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемствы не парушаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула