БЕЛ Ł РУС

Панажоўшчына ў Гродне: дзяўчына вярнулася з працы раней — а каханак прывёў дамоў іншую

21.08.2017 / 14:25

УШ

25-гадовая жыхарка Гродна вярнулася з працы раней, чым звычайна, і ўбачыла ў сваёй кватэры сужыцеля з незнаёмай жанчынай. Дзяўчына пачала сварку, падчас якой у парыве рэўнасці ўзялася за нож. Спачатку пагражала, а потым ударыла мужчыну ім у спіну, паведамляе міліцыя.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу, а дзяўчыну — у следчы ізалятар. Па артыкуле «наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» распачатая крымінальная справа.

Цяпер дзяўчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула