БЕЛ Ł РУС

У Растове-на Доне гараць 25 дамоў

21.08.2017 / 17:16

Nashaniva.com

Рэжым надзвычай сітуацыі ўвялі ў Растове-на-Доне (Расія) з-за пажару ў цэнтры горада, паведаміла ТАСС.

Пажар ахапіў ужо 25 дамоў, пашырыўся на 6 кварталаў, плошчай 10 тыс кв.м, эвакуіравана больш за 500 чалавек. У бальніцу хуткай дапамогі дастаўлены тры пацярпелыя.

Пажар пачаўся ў адным з прыватных дамоў у гістарычным цэнтры Растова-на-Доне адбыўся пажар.

Дом, ад якога палыхнула, быў закінуты, а напярэдадні жыхары наваколля скардзіліся, што ў раёне шастаюць «чорныя рыэлтары», якія пагражаюць тым, хто не жадае прадаваць свае ўчасткі.

Полымя пашырылася на бліжэйшыя будынкі. Выратавальныя работы ўскладняюцца такімі фактарамі, як устойлівае спякотнае надвор'е і густая забудова ў прыватным сектары.

Агонь гасяць 437 чалавек і 212 адзінак тэхнікі. Прыцягнутыя верталёты МНС, плануецца прыцягнуць верталёты Мінабароны.

Становішча ўскладняе моцны парывісты вецер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула