БЕЛ Ł РУС

У Львове на платнай стаянцы абакралі аўтобус з гомельскімі турыстамі

22.08.2017 / 10:18

Nashaniva.com

Пакуль беларусы былі на экскурсіі, злодзеі атакавалі аўтобус, прыпаркаваны на платнай стаянцы ў самым цэнтры Львова. Яны скарысталіся адсутнасцю кіроўцы, паведамляе Tut.by са спасылкай на СТБ.

Зламыснікі патрапілі ў салон аўтобуса, разбіўшы фортку ўваходных дзвярэй. Апынуўшыся ў салоне, хапалі ўсё, што трапляла пад руку: мабільныя тэлефоны, барсеткі, фотаапараты, заплечнікі. Пасля сябе рабаўнікі пакінулі толькі сляды крыві.

Па гарачых слядах затрымаць іх не ўдалося. Сярод скрадзенага былі не толькі грошы, тэлефоны і асабістыя рэчы. У аднаго з турыстаў скралі пашпарт: мужчыну прыйшлося затрымацца ва Украіне для аднаўлення дакументаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула