«Белавія» пачало палёты ў Талін
Самалёты будуць лётаць тры разы на тыдзень.
Рэйсы Менск — Талін — Менск выконваюцца з 1 верасьня сумесна з авіякампаніяй «Estonian Air» на самалёце Saab-340:
Самалёты будуць лётаць у панядзелкі, серады і пятніцы.
Час вылету з Таліна — 12:55, прылёт у Менск — 14:40, час вылету зь Менска — 15:00, прылёт у Талін — 17:00.