БЕЛ Ł РУС

Ягайла і Вітаўт у YouTube

10.09.2008 / 15:18

Алесь Бондар

Гістарычны фільм тэлеканалу «Лад».

Калі вы не пасьпелі паглядзець фільм пра Ягайлу ды Вітаўта, які паказалі па тэлеканале «Лад», не засмучайцеся: на сэрвісе YouTube зьявілася ягоная інтэрнэт-вэрсія.

У першай частцы можна даведацца пра дзіўнае каханьне і шлюб караля Ягайлы.

У другой частцы – гісторыя пра тое, як Вітаўт ды Ягайла ператварыліся зь сяброў у ворагаў.

Трэцяя частка – пра тое, як Вітаўт скарыстаўся хваравітай раўнівасьцю Ягайлы, пра сьледзтвы і катаваньні па справах аб шлюбных нявернасьцях:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула