БЕЛ Ł РУС

Следчыя раскрылі забойства 15-гадовай даўніны: праўда, забойца паспеў памерці ў калоніі

24.08.2017 / 13:58

УШ

У канцы сакавіка 2003 года ў падвале мінскай кавярні знайшлі цела 58-гадовага мужчыны, вартаўніка, з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Распачалі крымінальную справу, але забойцу так і не знайшлі.

Зноў справу аднавілі ў 2011 годзе, калі паступіла інфармацыя аб супадзенні слядоў рук з месца здарэння са слядамі рук мужчыны, які памёр у папраўчай калоніі ў 2005 годзе ва ўзросце 42 гадоў.

Зняволеныя, з якімі падазраваны адбываў пакаранне распавялі, што мужчына не хаваў гісторыю пра забойства.

«Падчас адной з размоў зняволеныя ў калоніі пачалі адкрыта расказваць адзін аднаму аб учыненых злачынствах, падазраваны распавёў, што ён здзейсніў забойства. Мужчыны ўсур'ёз не ўспрынялі словы падазраванага і вырашылі, што ён іх правярае», - паведамляюць следчыя.

Экспертыза паказала — сляды рук сапраўды належалі памерламу мужчыну. Такім чынам, справа была закрыта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула